Таццяна Расціславаўна Рамза
Таццяна Расціславаўна Рамза (нар. 1966) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2016), прафесар. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[3]. Выкладае на Філалагічным факультэце БДУ, з 1999 года — беларускую мову замежнікам. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове» (навуковы кіраўнік Леанід Іванавіч Бурак), у 2016 годзе — доктарскую дысертацыю «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты». Навуковая дзейнасцьВывучае сінтаксіс сучаснай беларускай мовы, вуснае гутарковае маўленне, выкладанне беларускай мовы як замежнай. Тэма кандыдацкай дысертацыі — «Безасабовыя сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове», тэма доктарскай дысертацыі — «Беларускае гутарковае маўленне: фанетычны і лексіка-граматычны аспекты». Аўтар і ўкладальніца падручнікаў беларускай мовы для замежнікаў, у тым ліку для японцаў[4][5]. Аўтар больш як 100 навуковых публікацый[6]. Асноўныя працы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia