Таццяна Сяргееўна Марозкіна
Таццяна Сяргееўна Марозкіна (руск.: Татьяна Сергеевна Морозкина; 4 чэрвеня 1940 — 3 лютага 2015) — беларуская вучоная-біяхімік, спецыяліст у галіне эксперыментальнай анкалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)[2]. Адзіная жанчына ў Беларусі — член прэзідыума ВАК[3]. БіяграфіяСкончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1963), дзе і выкладала; прафесар кафедры біялагічнай хіміі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: анкалогія; радыебіялогія; выбіральная хіміярадыеахова нармальных (незлаякасных) тканак пры тэрапіі хворых на рак; праблемы харчавання і інш.[2] Сярод апублікаваных прац:
УзнагародыЗа цыкл прац «Распрацоўка і вынікі ўкаранення ў клінічную практыку новых высокаэфектыўных спосабаў дыстанцыйнай прамянёвай тэрапіі анкахворых» прафесар Т. С. Марозкіна ў складзе творчага калектыву НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі МЗ РБ у 1997 годзе была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі РБ. Грамадская дзейнасцьНевымерны ўклад Т. Марозкінай у справу абароны жывёл. Яна была ўдзельніцай першага ў Беларусі міжнароднага кангрэса па абароне жывёл, нястомным прапагандыстам этыкі ў адносінах да жывёл у сродках масавай інфармацыі. БДМУ была першай медыцынскай ВНУ ў былым Савецкім Саюзе, дзе адмовіліся ад вопытаў над такімі высокаарганізаванымі жывёламі, як сабакі. Т. С. Марозкіна была першапраходцам у гэтай этычнай праблеме. Таццяна Сяргееўна член Каралеўскага таварыства абароны жывёл (Вялікабрытанія)[3]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia