Уладзімір Мікалаевіч Сукалінскі
Уладзімір Мікалаевіч Сукалі́нскі[4] (30 верасня 1951 — 13 сакавіка 2009[5]) — вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Гомель. у 1974 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую, у 1990 годзе — доктарскую дысертацыю. З красавіка 1984 года па май 1985 года ўзначальваў Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер[6]. З 1985 года па 31 ліпеня 2007 года працаваў у Навукова-даследчаым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава ў Мінску, дзе з 1990 года[4] займаў пасаду загадчыка аддзела абдамінальнай анкапаталогіі з практалагічнай групай. Памёр У. М. Сукалінскі 13 сакавіка 2009 года[5]. Навуковая дзейнасцьАўтар шэрагу навуковых прац па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння, новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, мадыфікатараў біялагічных рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Аўтар шэрагу вынаходстваў. Уваходзіў у склад навукова-інавацыйнага цэнтра карпарацыі «Сібірскае здароўе», дзе прапрацаваў на працягу 5 гадоў. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia