Таісія Аляксееўна Шчарбакова
Таісія Аляксееўна Шчарбакова (10 снежня 1932, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, УССР — 2015) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (1989), прафесар (1990). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). БіяграфіяСкончыла ў 1959 годзе Горкаўскую кансерваторыю. У 1952—1960 гадах выкладала ў горкаўскіх дзіцячай музычнай школе, кансерваторыі, лектар філармоніі. 3 1962 года выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, з 1990 года загадчык кафедры. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1962 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1981 года. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па пытаннях гісторыі расійскай музыкі, беларускай музычнай культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (1976). Аўтар тэле- і радыёперадач. Сям’яУ шлюбе з віяланчэлістам Мікалаем Сямёнавічам Шчарбаковым (1928—2012). Творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia