Таўрагіні

Мястэчка
Таўрагіні
літ.: Tauragnai
Герб
Герб
У цэнтры мястэчка
У цэнтры мястэчка
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1373
Вышыня цэнтра
192 м
Насельніцтва
  • 602 чал. (2001)
Часавы пояс
Таўрагіні на карце Літвы
Таўрагіні (Літва)
Таўрагіні

Таўрагіні[1] або Таўрогыні[2], таксама Таўра́гней[3] (літ.: Tauragnai) — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагіні. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. Месціцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Таўрагіні датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству, лацінскай мовай пісаўся як Turogno[4]. Сустракаюцца таксама назвы Таўрогіні, Таўрогы[5], Таўрыгіны[6], Таўрыгіні, Таўрагіны[7]. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіні ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касцёл, працавалі вінакурня і бровар.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіні занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 263 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 473 чал.

Славутасці

Могілкавая капліца
  • Капліца могілкавая (XIX ст.)

Крыніцы

  1. ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. Виленская археологическая комиссия. Собрание государственных и частных актов, касающихся истории Литвы и соединенных с ней владений (от 1387 до 1710 года). — 1858. — 188 с.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 324.
  6. а б SgKP 1892, s. 264.
  7. Матвей Кузьмич Любавский. Областное дѣленіе и мѣстное управленіе Литовско-Русскаго государства: историческіе очерки. — Университетская типографія, 1892. — 524 с.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya