Транспазіцыя (мовазнаўства)

Транспазі́цыя[1][2] (ад лац.: transpositio — перастаноўка) — у мовазнаўстве ўжыванне адной моўнай адзінкі ў функцыі іншай. Тэрмін «транспазіцыя» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння метафар і іншых пераносаў у лексіцы[3]. Транспазіцыя пашырае намінатыўныя магчымасці мовы, узбагачае спалучальныя здольнасці моўных адзінак, служыць сродкам утварэння сінонімаў[1][3].

Віды транспазіцыі вылучаюцца ў залежнасці ад таго, якія формы транспануюцца:

  • марфалагічная — катэгарыяльная транспазіцыя часу дзеяслова («Іду я ўчора дадому…» замест «Ішоў я ўчора дадому…»);
  • сінтаксічная — транспазіцыя незалежнага сказа ў залежны сказ («Ён не мог гэта зрабіць. Сумленне не дазваляла.» — «Ён не мог гэта зрабіць, бо сумленне не дазваляла»);
  • лексіка-семантычная («Зелянее ліпа» — «Усе гэтыя паперы — ліпа»);
  • словаўтваральная («Стары дзед» — «Стары», «Дастакова аднаго разу, каб…» — «Аднаго разу ён вяртаўся дадому», «пабіты гаспадаром сабака» — «пабіты выгляд»)

і іншыя[1].

Першым вучоным, які ўзняў пытанне аб транспазіцыі, быў французскі лінгвіст швейцарскага паходжання Шарль Балі[4].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya