Трапанне

Трапанне
Выява
Матэрыял лыка[d][1], бавоўна[1], лён і C. sativa
Пабочны прадукт пакля[d][2] і кастра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трапа́нне[3] — працэс ачысткі ад дамешкаў і разрыхлення валакністага матэрыялу (лён, бавоўна, шэрсць і іншых). Адзін з асноўных працэсаў прадзення і першаснай апрацоўкі лубяных валокнаў[3][4].

У даўнейшым сялянскім побыце трапанне рабілася ўручную адбіваннем пры дапамозе трапла (трапалкі). Пры гэтым разбураюцца сувязі паміж валокнамі і дамешкамі (кастрой) і першапачатковая ачыстка ад дамешкаў. Далейшае раздзяленне валокнаў і дасканалая ачыстка адбываецца ў працэсе часання.

Жанчына працуе з траплом
Трапальная машына

У прамысловых умовах апрацоўка выконваецца спецыяльнымі трапальнымі машынамі. Рабочыя органы такіх машын (асноўныя з іх — нажавыя, калковыя ці більныя барабаны і трапалы[4]) спачатку адбіваюць масу зыходнага матэрыялу, каб разрыхліць яго і аддзяліць ад кастры. Пасля валокны раздзяляюцца на дробныя пучкі і ачышчаюцца ад учэпістых дамешкаў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya