Трафей Паўночнай Ірландыі 2007 (снукер)
Трафей Паўночнай Ірландыі 2007 (англ.: Northern Ireland Trophy 2007) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лістапада 2007 года на арэне ў Уотэрфронт холе, у Белфасце, Паўночная Ірландыя. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам першынства, якое прайшло ў 1981 годзе пад назвай Northern Ireland Classic і было адноўленае толькі ў 2005 годзе, а з 2006 года стала рэйтынгавым турнірам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр. Рэйтынгавыя ачкіТрафей Паўночнай Ірландыі 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia