Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2008
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 (англ.: China Open 2008, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 сакавіка 2008 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзевятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000, з якіх £48,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Фергала О'Браена (5:3), Бары Хокінса (5:2), Найджэла Бонда ў чвэрцьфінале (5:0), Раяна Дэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Такім чынам, 27-гадовы шатландзец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі ў лістападзе 2007 года). Турнір![]() Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь. Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2007/2008. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £24,500 і склаў £250,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £13,000, склаўшы £48,000.
Рэйтынгавыя ачкіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Уайлдкард раўндВосем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Цаа Сіньлун, А Булацзян, Ян Цынцянь, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Юань і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Бары Пінчэса, Фергала О'Браена, Маркуса Кэмбэла, Майка Дана, Дэйва Харальда, Марка Алена, Марка Фу і Рыкі Уолдэна.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia