Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які саступаў О’Салівану ў вырашальным матчы з лікам 5:8, аднак здолеў выйграць чатыры фрэймы запар і здабыць перамогу на турніры. На сваім шляху да тытула 24-гадовы англічанін перайграў Дэйва Харальда (5:2), Кена Доэрці (5:2), шатландцаўчэмпіёна светуДжона Хігінса ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Хендры ў паўфінальным матчы (6:4) і Роні О’Салівана ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, Сэлбі выйграў свой другі за два месяцы і другі ў кар’еры прафесійны тытул (пасля перамогі на Мастэрс у сярэдзіне студзеня), а таксама свой першы рэйтынгавы турнір.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £225,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.
Дасягненне
Прызавыя
Пераможца
£35,000
Фіналіст
£17,500
Паўфіналісты
£8,750
Чвэрцьфіналісты
£6,500
1/8 фіналу
£4,275
1/16 фіналу
£2,750
1/24 фіналу
£1,725
1/32 фіналу
£1,325
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£225,500
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
Максімальны брэйк у кваліфікацыі
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.