Шанхай Мастэрс 2007 (снукер)
Шанхай Мастэрс 2007 (англ.: Shanghai Masters 2007) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 12 жніўня 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў першым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які стаў праходзіць штогод. Прызавы фонд турніру склаў £250,000, з якіх £48,000 атрымаў пераможца. Прызавыя грошыПрызавы фонд турніру склаў £250,000. Пераможца турніру атрымаў £48,000.
Рэйтынгавыя ачкіШанхай Мастэрс 2007 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Уайлдкард раўндВосем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Ян Цынцянь, Цаа Кайшэн, Цаа Сіньлун, Цзінь Лун, Лю Чуан, Ах Булацзян, Сяа Гадун і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з самымі нізкімі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Скота Мак-Кензі, Сцюарта Пэтмана, Фергала О'Браена, Эдрыяна Ганэла, Дамініка Дэйла, Тоні Драгі, Майкла Джаджа і Майка Дана.
Асноўная сеткаФіналДля абодвух фіналістаў, Дамініка Дэйла і Раяна Дэя, Шанхай Мастэрс стаў першым турнірам у сезоне 2007/2008. Для Дэйла фінал Шанхай Мастэрс стаў другім рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага ён перамог у сваім адзіным фінале на Гран-пры 1997 года Джона Хігінса з лікам 9:6. У прафесійнай кар'еры Раяна Дэя гэты фінал таксама стаў другім на рэйтынгавых турнірах: у фінале кубка Мальты 2007 года ён саступіў Шону Мёрфі з лікам 4:9.
Заўвагі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia