Трахома
Трахо́ма[3][4][5] (новалат. trachōma, ад стар.-грэч.: τραχύς — шурпаты, няроўны) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Трахома, таксама вядомая пад назвамі гранулярны кан’юнктывіт, егіпецкая афтальмія[6] і сляпучая трахома — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй Chlamydia trachomatis[7]. Інфекцыя мае вынікам шурпатасць унутранай паверхні павек. Шурпатасць можа выклікаць боль у вачах, рэпанне знешняй паверхні вачэй ці рагавіцы, а таксама, магчыма, слепату[7]. ПрычынаБактэрыя, якая выклікае хваробу, можа распаўсюджвацца ў выніку непасрэднага ці ўскоснага кантакту з вачыма ці носам хворага[7]. Ускосны кантакт уключае кантакт з адзеннем ці мухамі, якія датыкаліся да вачэй ці носа хворага[7]. Неабходна вялікая колькасць заражэнняў на працягу некалькіх гадоў, перш чым шурпатасць павек настолькі ўзмацніцца, што павекі пачнуць намульваць вока[7]. Хвароба больш распаўсюджаная сярод дзяцей, чым сярод дарослых[7]. Благія санітара-гігіенічныя ўмовы, цесната і недастатковае забеспячэнне чыстай вадой і туалетамі таксама павялічваюць распаўсюджванне хваробы[7]. Прыкметы: кан’юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняткі (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці, рагавіца парастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот павекавых краёў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом; адна з прычын слепаты. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае. Папярэджанне і лячэннеМеры, накіраваныя на папярэджанне захворвання, уключаюць паляпшэнне доступу да чыстай вады і зніжэнне колькасці хворых асоб шляхам лячэння антыбіётыкамі[7]. Могуць уключаць адначасовае лячэнне цэлых груп людзей, сярод якіх звычайна распаўсюджана захворванне[8]. Аднаго мыцця для папярэджання хваробы недастаткова, але яно можа эфектыўна дапаўняць іншыя мерапрыемствы[9]. Лячэнне ўключае прыём азітраміцыну ці тэтрацыкліну[8]. Аддаецца перавага азітраміцыну, бо яго можна прымяняць у форме адной дозы[10]. Пасля з’яўлення рубцоў на павеку можа спатрэбіцца хірургічная аперацыя для выпраўлення стану павек і папярэджання слепаты[7] ЭпідэміялогіяПрыблізна 80 мільёнаў чалавек у свеце закрануты інфекцыяй у актыўнай форме[11]. У некаторых абласцях інфекцыя можа прысутнічаць у 6090 % дзяцей; найчасцей закранае жанчын, а не мужчын, бо жанчыны бліжэй кантактуюць з дзецьмі[7]. Хвароба ўплыла на зрок 2,2 мільёнаў чалавек, з якіх 1,2 мільёны цалкам сляпыя[7]. Звычайна сустракаецца ў 53 краінах Афрыкі, Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, пад рызыкай 230 мільёнаў чалавек[7]. Штогод хвароба цягне эканамічныя страты памерам у 8 мільярдаў долараў ЗША.[7] Належыць да групы хвароб, вядомых пад назвай занядбаных трапічных хвароб[11]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia