Трыпутнік ланцэтны
Трыпутнік ланцэтны[1] (Plantago lanceolata) — расліна сямейства Трыпутнікавыя, від роду Трыпутнік. НазваТрыпутнік ланцэталісты, міжперстніца, нізіперснік, нізіперсніца[2][3], міжыперсніца, трыпутнік[4][5]. Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 50 см, са скарочаным карэнішчам і стрыжневым коранем. Сцябло безлісцевае. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку. Яно ланцэтнае цэльнакрайняе, з 3-5 дугападобнымі жылкамі, у ніжняй частцы ўздоўж жылак пакрыта валаскамі. Кветкі дробныя сухія са светла-бурым адценнем, сабраныя ў густыя кароткія даўгавата-яйкападобныя каласы. Тычынкі светла-жоўтыя, у 4-5 разоў даўжэй венчыка і выдаюцца з яго. Формула кветкі: [6] Плод — яйкападобная тупая двугнёздавая каробачка, якая мае ў кожным гняздзе па адной насеніне. Расліна цвіце ў маі—жніўні. Паспяванне пладоў прыходзіцца на ліпень—верасень. Распаўсюджанне і экалогіяРасце ў Паўночным паўшар'і ў раёнах з умераным кліматам. Расце на вільготных урадлівых глебах па мурожных і абалонных лугах, на лясных палянах, высечках і прасеках. Хімічны складНадземныя часткі расліны ўтрымліваюць флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя. У лісці ўтрымліваюцца вугляводы і арганічныя кіслоты (фумаравая, хларагенавая, неахларагенавая, ванілінавая, ферулавая, протакатэхавая, пара-гідроксібензойная, пара-кумаравая). Насенне ўтрымлівае слізі і тлусты алей. У каранях знойдзены лінолевая кіслата, халестэрын, сітастэрын, стыгмастэрын і кампестэрын. ТаксанаміяВід Трыпутнік ланцэтны ўваходзіць у род Трыпутнік (Plantago) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Значэнне і выкарыстаннеЛісце аказвае супрацьзапаленчае, болесуцішальнае і сакрэталітычнае дзеянне пры захворваннях дыхальных органаў, якія суправаджаюцца выдзяленнем густых сакрэтаў, напрыклад, пры хранічным катары лёгкіх, частым мачавыпусканні і інш. Сок са свежага лісця гэтага расліны дзейнічае змягчальна, супакойвае боль пры фурункулах, ацёках з прычыны ўдараў, укусаў насякомых і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia