Трыпутнік
Трыпу́тнік[1] (Plantago) — род кветкавых раслін сямейства трыпутнікавых. АпісаннеАднагадовыя ці шматгадовыя травяністыя расліны, радзей куст і кусцікі. Лісце звычайна чаргаванае, часта збліжанае ў прыкаранёвую раэетку, простае, вузкалінейнае або шырокаланцэтнае, з суцэльным краем, хвалістае ці зубчастае. Кветкі дробныя, у галоўках або каласах на верхавінках бязлістых стрэлак. Плод — каробачка. АрэалАдрозніваецца каля 260 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых зонах абодвух паўшар'яў. На Беларусі сустракаюцца трыпутнік вялікі (Plantago major), трыпутнік ланцэтны (Plantago lanceolata), трыпутнік сярэдні (Plantago media), трыпутнік шурпаты (Plantago scabra). Трапляюцца каля жылля, уздоўж дарог (адсюль назва), на пустках, лугах. Віды![]() Паводле базы даных The Plant List, род уключае 158 відаў[2]:
Значэнне і прымяненнеЛекавыя, тэхнічны, кармавыя расліны. Насенне некаторых відаў трыпутніка (т.зв. блошнае семя) выкарыстоўваюць у медыцыне, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia