Цеплаёмістасць – велічыня, роўная адносінам колькасці падведзенай цеплыні да адпаведнага змянення тэмпературы цела ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе.
Ісцінная і сярэдняя цеплаёмістасці
Цеплаёмістасць падзяляюць на:
• Ісцінная цеплаёмістасць - гэта суадносіны бясконца малой колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, да велічыні бясконца малога змянення тэмпературы:
,
Дзе
- змяненне цеплыні [Дж];
- абсалютная тэмпература [К].
• Сярэдняя цеплаёмістасць - атрымліваецца з суадносінаў канкрэтнай колькасці цеплыні, перададзенай сістэме ў дадзеным тэрмадынамічным працэсе, да адпаведнай велічыні змянення тэмпературы:
,
Цеплаёмістасць у ізапрацэсах
Як правіла, працэсы, якія адбываюцца на практыцы, праходзяць з якім-небудзь нязменным параметрам сістэмы: гэта можа быць ціск ці аб'ём. Запісваць цеплаёмістасць без пазначэння працэсу - безумоўна няправільна. Цеплаёмістасць у такім выпадку правільна запісваць наступным чынам:
– ізахорная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым аб'ёме),
– ізабарная цеплаёмістасць (цеплаёмістасць пры сталым ціску).
Раўнанне Маера і каэфіцыент адыябаты пры разліках з цеплаёмістасцю
У выпадку ідэальнай газавай сістэмы можна запісаць суадносіны між ізабарнай і ізахорнай цеплаёмістасцямі, названыя раўнаннем Маера:

Дзе
- універсальная газавая сталая[Дж/(кмоль∙К)]
Запішам часта выкарыстанае ў такіх выпадках ураўненне для каэфіцыента адыябаты (каэфіцыента Пуасона):

Трэба нагадаць значэнні каэфіцыента адыябаты для розных газаў:
- для аднаатамных газаў,
- для двухатамных газаў,
- для трохатамных газаў.
Падставім каэфіцыент адыябаты ў формулу Маера:

Удзельная цеплаёмістасць
Пры разліках зручней выкарыстоўваюць цеплаёмістасць не цэлай сістэмы, а толькі нейкай адзінкі колькасці рэчыва. Такую цеплаёмістасць называюць удзельнай. У залежнасці ад выкарыстанай велічыні удзельную цеплаёмістасць падзяляюць на:
• Масавая
[Дж/(кг∙К)],
• Малярная
[Дж/(кмоль∙К)],
• Аб’ёмная
[Дж/(м3∙К)].
Гэтыя велічыні звязаныя між сабой суадносінамі:
,
,
.
Залежнасць цеплаёмістасці ад тэмпературы
У практыцы цеплавых разлікаў шырокае выкарыстанне атрымала наступная прыблізная залежнасць ісціннай удзельнай цеплаёмістасці ад тэмпературы:
,
Дзе
- узятыя з табліц каэфіцыенты для дадзенага рэчыва,
- тэмпература [°C].
Для разлікаў сярэдняй удзельнай цеплаёмістасці ў інтэрвале тэмператур ад
да
карыстаюцца формулай:

Табліца цеплаёмістасцяў
Табліца цеплаёмістасцяў рэчываў пры 25 °C (298 K)
Notable minima and maxima are shown in maroon
Рэчыва
|
Агрэгатны стан
|
Удзельная масавая ізабарная цеплаёмістасць [Дж/(г∙К)]
|
Удзельная ізабарная малярная цеплаёмістасць [Дж/(моль∙К)]
|
Удзельная ізахорная малярная цеплаёмістасць [Дж/(моль∙К)]
|
Удзельная аб'ёмная цеплаёмістасць [Дж/(см−3∙К)]
|
Азот |
газ |
1.040 |
29.12 |
20.8 |
|
Алмаз |
цвёрды |
0.5091 |
6.115 |
|
1.782
|
Алюміній |
цвёрды |
0.897 |
24.2 |
|
2.422
|
Аміяк |
вадкасць |
4.700 |
80.08 |
|
3.263
|
Аргон |
газ |
0.5203 |
20.7862 |
12.4717 |
|
Бензін (актанавы) |
вадкасць |
2.22 |
228 |
|
1.64
|
Берылій |
цвёрды |
1.82 |
16.4 |
|
3.367
|
Вадарод |
газ |
14.30 |
28.82 |
|
|
Вада (пара) пры 100 °C |
газ |
2.080 |
37.47 |
28.03 |
|
Вада пры 25 °C |
вадкасць |
4.1813 |
75.327 |
74.53 |
4.1796
|
Вада пры 100 °C |
вадкасць |
4.1813 |
75.327 |
74.53 |
4.2160
|
Вада (лёд) пры −10 °C |
цвёрды |
2.11 |
38.09 |
|
1.938
|
Вальфрам |
цвёрды |
0.134 |
24.8 |
|
2.58
|
Вісмут |
цвёрды |
0.123 |
25.7 |
|
1.20
|
Волава |
цвёрды |
0.129 |
26.4 |
|
1.44
|
Волава |
цвёрды |
0.227 |
27.112 |
|
|
Гелій |
газ |
5.1932 |
20.7862 |
12.4717 |
|
Граніт |
цвёрды |
0.790 |
|
|
2.17
|
Графіт |
цвёрды |
0.710 |
8.53 |
|
1.534
|
Дыяксід вугляроду CO2 |
газ |
0.839* |
36.94 |
28.46 |
|
Жалеза |
цвёрды |
0.450 |
25.1 |
|
3.537
|
Золата |
цвёрды |
0.129 |
25.42 |
|
2.492
|
Кадмій |
цвёрды |
0.231 |
26.02 |
|
|
Кісларод |
газ |
0.918 |
29.38 |
21.0 |
|
Літый |
цвёрды |
3.58 |
24.8 |
|
1.912
|
Літый пры 181 °C |
вадкасць |
4.379 |
30.33 |
|
2.242
|
Магній |
цвёрды |
1.02 |
24.9 |
|
1.773
|
Медзь |
цвёрды |
0.385 |
24.47 |
|
3.45
|
Метан пры 2 °C |
газ |
2.191 |
35.69 |
|
|
Метанол (298 K) |
вадкасць |
2.14 |
68.62 |
|
|
Мыш’як |
цвёрды |
0.328 |
24.6 |
|
1.878
|
Натрый |
цвёрды |
1.230 |
28.23 |
|
|
Неон |
газ |
1.0301 |
20.7862 |
12.4717 |
|
Паветра (на ўзроўні мора, сухое, 0 °C (273.15 K)) |
газ |
1.0035 |
29.07 |
20.7643 |
0.001297
|
Паветра (стандартныя пакаёвыя ўмовы) |
газ |
1.012 |
29.19 |
20.85 |
0.00121
|
Парафін C25H52
|
цвёрды |
2.5 |
900 |
|
2.325
|
Поліэтылен |
цвёрды |
2.3027 |
|
|
|
Поліэтылен |
вадкасць |
2.9308 |
|
|
|
Ртуць |
вадкасць |
0.1395 |
27.98 |
|
1.888
|
Серавадарод H2S |
газ |
1.015* |
34.60 |
|
|
Сілікон (плаўлены) |
цвёрды |
0.703 |
42.2 |
|
1.547
|
Срэбра |
цвёрды |
0.233 |
24.9 |
|
2.44
|
Сталь |
цвёрды |
0.466
|
Сурма |
цвёрды |
0.207 |
25.2 |
|
1.386
|
Тканіны жывёл (а таксама і чалавечыя) |
змешаны |
3.5 |
|
|
3.7*
|
Тытан |
цвёрды |
0.523 |
26.060 |
|
|
Уран |
цвёрды |
0.116 |
27.7 |
|
2.216
|
Хром |
цвёрды |
0.449 |
23.35 |
|
|
Цынк |
цвёрды |
0.387 |
25.2 |
|
2.76
|
Шкло |
цвёрды |
0.84 |
|
|
Этанол |
вадкасць |
2.44 |
112 |
|
1.925
|
Цеплаёмістасць некаторых будаўнічых матэрыялаў
Рэчыва
|
Агрэгатны стан
|
[Дж/(г∙К)]
|
Асфальт |
цвёрды |
0.920
|
Цэгла |
цвёрды |
0.840
|
Бетон |
цвёрды |
0.880
|
Шкло, сілікатнае |
цвёрды |
0.840
|
Шкло, крон |
цвёрды |
0.670
|
Шкло, флінт |
цвёрды |
0.503
|
Шкло, піракс |
цвёрды |
0.753
|
Граніт |
цвёрды |
0.790
|
Гіпс |
цвёрды |
1.090
|
Мармур, слюды |
solid |
0.880
|
Пясок |
цвёрды |
0.835
|
Глеба |
цвёрды |
0.800
|
Гексафтарыд серы |
газ |
0.664
|
Драўніна |
цвёрды |
1.7 (ад 1.2 да 2.3)
|
Рэчыва
|
Агрэгатны стан
|
[Дж/(г∙К)]
|
Гл. таксама
Крыніцы
- Хрусталев Б. М., Несенчук А. П., Романюк В. Н. Техническая термодинамика — Минск: Технопринт, 2004.,487 с.
- Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.