Тугельбай Сыдыкбекаў
Тугельбай Сыдыкбе́каў[1] (кірг.: Түгөлбай Сыдыкбеков; 1 (14) мая 1904 — 19 ліпеня 1997) — кіргізскі савецкі пісьменнік, Народны пісьменнік Кіргізскай ССР (1968), акадэмік Акадэміі навук Кіргізскай ССР (1954), Герой Кыргызскай Рэспукблікі (04.02.1997). ![]() БіяграфіяНарадзіўся ў аіле Кен-Су (у сучасным Цюпскім раёне Ісык-Кульскай вобласці Кыргызстана). Вучыўся спачатку ў сельскай школе, потым у рускай пачатковай школе імя А. П. Чэхава ў горадзе Каракол, у школе 2-й ступені імя Н. К. Крупскай[2]. У 1929 годзе Тугельбай Сыдыкбекаў пераехаў у сталіцу і паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум[2], пасля сканчэння якога вучыўся ў зоаветэрынарным інстытуце. У 1932—1935 гадах быў супрацоўнікам газеты «Ленінская моладзь»[2]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958) і Вярхоўнага Савета Кіргізскай ССР 3, 5—8-га скліканняў[3][4]. Памёр Тугельбай Сыдыкбекаў 19 ліпеня 1997 года, пахаваны на Ала-Арчынскіх могілках у Бішкеку. ТворчасцьДрукавацца Тугельбай Сыдыкбекаў пачаў у 1928 годзе[3][4]. Зборнікі яго вершаў «Барацьба» (1933), «Волаты» (1936), «Паэт-салавей» (1938), «Зварот да чалавека» і іншыя прысвечаны галоўным чынам тэме працы. Аўтар раманаў «Кен-су» (кнігі 1—2, 1937—1938) — пра першыя калгасы, «Тэмір» (1939—1940) — пра завяршэнне калектывізацыі, «Людзі нашых дзён» (1948; Сталінская прэмія 1949 года) — пра працу калгаснікаў у ваенны час, «Дзеці гор» (1953), «Жанчыны» (кнігі 1—2, 1962—1966, рускі пераклад 1972), «Равеснікі» (1977), аўтабіяграфічнай кнігі «Шлях» (1982). Узнагароды і званні
ПамяцьУ 2005 годзе быў выпушчаны блок паштовых марак Кыгызстана, прысвечаны Тугельбаю Сыдыкбекаву. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia