Турышчавічы
Туры́шчавічы[1] (трансліт.: Turyščavičy, руск.: Турищевичи) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавета. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад горада Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю. Насельніцтва 29 чал. (2004). На поўначы мяжуе з лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні меліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвентара 1704 года — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 года 22 дыма. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 года ў Чачэрской воласці Магілёўскай губерні, ва ўладанні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найбольш каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных спраў. З 1880 дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі. З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Отарскім сельсавеце Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтр — вёска Отар). Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia