Тэафіл Ленартовіч
Тэафіл Ленартовіч (Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава — 3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар. Біяграфічныя звесткіДрукаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 года ў эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балонскім універсітэце. Быў удзельнікам літаратурнай групы «Варшаўская цыганэрыя» (1840-я). ТворчасцьПаэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынеслі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклорных песень, перадаваў каларыт сялянскага жыцця, прыгажосць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстання 1794 раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаннем паўстання 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864). Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазіцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя з якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касцёлы. Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тшашчкоўская (Манькоўская)[4]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia