Зоф’я Адамаўна Тшашчкоўская
Зоф’я Адамаўна Тшашчко́ўская (Трашчкоўская[1]), па нараджэнні Манько́ўская (1847, в. Дарагавіца, цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 7 лістапада 1911) — польская і беларуская пісьменніца, перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям’i дробнага шляхціца Адама Манькоўскага і Міхаліны з Раецкіх. Па маці даводзілася пляменніцай А. Раецкаму, мужу роднай сястры Уладзіслава Сыракомлі Лізаветы. З Сыракомлем пазнаёмілася ў дзяцінстве, каля шасці гадоў, у Залуччы[2]. У 1861—1866 гадах вучылася ў Вільні ў прыватным пансіёне Францішкі Клячкоўскай, тады ж пачала пісаць вершы[2]. У час вучобы часта наведвала дом Сыракомлі[2]. У 1862 годзе паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф’і Манькоўскай», чым блаславіў пачынаючую 15-гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве»[1]. Неўзабаве па заканчэнні пансіёна была выдадзена замуж за афіцэра расійскай арміі Вацлава Тшашчкоўскага. Калі муж служыў у Разанскай губерні[2], жыла ў Зарайску[1]. Удзельнічала ў руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў[1]. Потым ізноў вярнуліся ў Расію, жылі ў Ноўгарадзе[2], дзе пасябравала з ссыльным удзельнікам паўстання 1863—1864 гадоў і паплечнікам Кастуся Каліноўскага Ф. П. Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу[3]. У пісьмах да Зянковіча былі змешчаны вядомыя беларускія вершы[2]. Друкавацца пачала ў 1887 годзе. У 1899—1906 гадах яны pэгyляpнa дpyкaвaлicя на cтapoнкax тaкix пoльcкix пеpыядычныx выданняў, як «Prawda» («Праўда»), «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»), «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюcтpaвaны штoтыднёвiк»). Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглыбілася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). Памерла 7 лістапада 1911 года. Пахавана на могілках в. Бабоўня (цяпер Капыльскі раён)[1]. ТворчасцьПершыя яе літаратурныя спробы падтрымаў сваяк Уладзіслаў Сыракомля[3]. Яго літаратурны ўплыў адчуваецца ў завастрэнні цікавасці паэтэсы да роднага краю і жыцця народа, у напісанні твораў, тэматычна і праблемна звязаных з Беларуссю і мясцовымі вуснапаэтычнымі традыцыямі, і ўрэшце ў напісанні паэтэсай арыгінальных беларускіх вершаў[2]. Усе публікацыі падпісвала крыптанімам Адам М-скі (скарочанае прозвішча бацькі)[1]. Зоф’я Тшашчкоўская свядома і мэтанакіравана падтрымлівала сваё паэтычнае інкогніта, маючы на тое асабістыя прычыны: «Сабою сярод людзей не хачу быць не з-за капрызу, але з увагі на маё сучаснае прозвішча і на магчымую будучыню. Не хачу нікога з сабою звязваць.» Верагодна, што сваёй паэтычнай польскамоўнай творчасцю яна не хацела пашкодзіць мужу, афіцэру царскай арміі[2]. Роднай вёсцы прысвяціла цыкл вершаў на польскай мове «Дарагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зборніка на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальклор і лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага мінулага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцінства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), захапленне сялянскай трываласцю і спачуванне сацыяльна абяздоленым[1]. Абвостранагуманістычнае светаўспрыманне і дэмакратызм поглядаў Тшашчкоўскай спрыялі яе звароту да арыгінальнай і перакладной беларускамоўнай творчасці[1]. Захаваліся яе беларускія верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі…» («Беларуская малітва», 1888), які стаў хрэстаматыйным. Верш напісаны ў форме стылізаванага малітоўнага звароту да Бога-Бацькі, у ім апавядаецца пра цяжкую, гаротную долю роднага краю і яго людзей-працаўнікоў, строфы заканчваюцца малітоўнай просьбай «хлеба, сонца і шчасця»[2]. Захаваліся таксама яе пераклады на беларускую мову паэтычных твораў Яна Чачота («Казак»), Тэафіла Ленартовіча («Каліна»), Марыі Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына…»)[3]. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, французскай, чэшскай паэзіі[1]. Падтрымлівала творчыя кантакты з Вінцэнтам Каратынскім, Янкам Лучынам[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia