Тэльмы 1
Тэ́льмы 1[2] (трансліт.: Teĺmy 1, руск.: Тельмы 1) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, 9 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на аўтадарозе Брэст — Кобрын, на ўсходзе — меліярацыйныя каналы, на захадзе — лес. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Ямна, якім валодаў пан Жылей. У 1890 годзе сяляне вёскі ўваходзілі ў Ямніцкае сельскагаспадарчае таварыства. У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 40 двароў, на фронце загінулі 7 вяскоўцаў. ІнфраструктураЦэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі». У вёсцы газаразмеркавальная станцыя, звераферма, Дом культуры, сярэдняя школа, дзіцячыя сад-яслі, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, дзяржаўнае прадпрыемства «Аэрапорт «Брэст», брэсцкае раённае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энергетыцы «Райсельэнерга», брэсцкі філіял «Белаэранавігацыі». Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia