Напад тэрарыстаў на Парыж адбыўся позна ўвечар 13 лістапада2015 года. Амаль адначасова мелі месца некалькі інцыдэнтаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, дзе праходзіў таварыскі матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Франсуа Аланд, растрэл наведвальнікаў рэстарана, а таксама бойня ў тэатры Батаклан. У выніку нападу загінула 129 чалавек[2][4], каля 100 чалавек былі захоплены ў закладнікі[5][6][7][8]. Гэтыя тэракты сталі найбуйнейшай па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю Францыі[9].
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за напады назваўшы іх «11 верасня па-французску»[10]. Тэрарыст, затрыманы падчас штурму тэатра Батаклан, заявіў, што з'яўляецца даўнім прыхільнікам ІДІЛ[11].
Напады
Тэатр «Батаклан»
Рэстаран «Пеці Камбодж»
Стад дэ Франс
Форум-дэ-Аль
Карта нападаў тэрарыстаў
Увечар 13 лістапада з невялікай розніцай па часе былі здзейснены 6 нападаў у розных частках французскай сталіцы[7][12]. Яны былі скаардынаваны і смяротнікі дзейнічалі разам, хутчэй за ўсё, маючы зносіны па рацыі.
Агульная колькасць тэрарыстаў паводле звестак паліцыі складае 10 чалавек, 8 з якіх загінулі і двое знаходзяцца ў вышуку.
Раней таксама паведамлялася пра стральбу і выбухі каля камерцыйнага цэнтра Форум-дэ-Аль, размешчанага ў I акрузе Парыжа[6][13][14]. Інфармацыя не пацвердзілася.
Напад на ўстановы «Пеці Камбодж» і «Ле Карыльён»
Кроў і пясок на зямлі каля ўваходу ў рэстаран «Пці Камбодж»Кветкі каля рэстарана «Пці Камбодж»
Ахвярамі нападу на рэстаран «Пеці Камбодж» (Petit Cambodge) і на размешчаны ў будынку насупраць бар «Ле Карыльён» (Le Carillon), размешчаныя ў X акрузе Парыжа, сталі прынамсі 26 чалавек[6][15][16]. Напад здзейснены аўтамабіля, які праязджаў міма, у 21:20 па мясцовым часе. Загінулі не толькі кліенты прылеглых тэрас, але і пешаходы, якія праходзілі побач. Аўтамабіль скрыўся і знаходзіцца ў вышуку.
Выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс»
Стадыён «Стад дэ Франс» у пачатку таварыскага матчу паміж Францыяй і Германіяй у 2013 годзе
У 21:30 пояс смяротніка быў прыведзены ў дзеянне ў бары непадалёк ад стадыёна «Стад дэ Франс». 10 чалавек апроч тэрарыста загінулі на месцы [8]. Яшчэ тры выбухі прагучалі крыху пазней, паліцыя выявіла рэшткі целаў трох самазабойцаў. Прэзідэнт ФранцыіФрансуа Аланд, главы МЗС Францыі і Германіі Ларан Фабіус і Франк-Вальтэр Штайнмаер, якія прысутнічалі на стадыёне падчас таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Германіі, былі экстрана эвакуіраваны[6]. Хоць футбольны матч не спынілі, гледачоў пачалі эвакуіраваць з трыбун ужо падчас гульні, тлумачачы гэта як «пажарную трывогу».
Стральба каля піцэрыі «Ла Каса Ностра»
У 21:32 было здзейснена напад на наведвальнікаў у некалькіх кварталах на поўдзень ад вуліцы Аліберт, на тэрасе піцэрыі «Ла Каса Ностра» (La Casa Nostra), па вуліцы дэ ла Фантэн о Руа ў XI акрузе Парыжа. Сведкі бачылі чалавека, які страляў з аўтамата. Сведка апісвае прынамсі пяць целаў побач з ім[17][18].
Растрэл каля кафэ «Ла Бель Экіп»
Каля 21:38 на адкрытай тэрасе кафэ «Ла Бель Экіп» (La Belle Equipe) па вуліцы Шарон (XI акруга Парыжа) пачаўся аўтаматны агонь па наведвальніках. Загінула прынамсі 19 чалавек[17][18].
Выбух на бульвары Вальтэр
У 21:44 па мясцовым часе на бульвары Вальтэр, за 300 метраў ад «Батаклана», адбыўся выбух у выніку прывядзення ў дзеянне пояса шахіда. Пацярпелых няма, акрамя самога тэрарыста.
Захоп закладнікаў у тэатры «Батаклан»
У 21:50 быў здзейснены напад на тэатр «Батаклан», размешчаны ў XI акрузе Парыжа, у момант выступлення ў ім амерыканскага рок-гурта Eagles of Death Metal. Паводле некаторых звестак, закладнікамі апынуліся прынамсі 60 чалавек[5][6]. Неўзабаве сілы спецпрызна Францыі правялі штурм[19] супраць 4 тэрарыстаўз шахідскімі паясамі. Спецпрызнаўцам удалося абясшкодзіць аднаго з тэрарыстаў, тым не менш трое іншых паспелі прывесці паясы ў дзеянне.
Паводле паведамленняў Reuters, у тэатры загінула звыш 100 чалавек,[20] паранена больш за 118[21]. Паводле паведамленняў CNN, са слоў сведак тэракту, тэрарысты выкрыквалі пры стральбе «Алах акбар» і вінавацілі закладнікаў ва ўмяшанні Францыі ў ваенны канфлікт у Сірыі[22].
Парыжане запусцілі акцыю салідарнасці з пацярпелымі «Адкрытыя дзверы» (#PorteOuverte) — яе ўдзельнікі гатовыя падаць прытулак людзям, якія апынуліся ў зоне тэрактаў[25]. Таксісты бясплатна развозілі пасажыраў[26]. У Твітэры многімі артыстамі арганізавана кампанія сацыяльнай падтрымкі #PrayForParis.
Міжнародная
У знак падтрымкі Францыі пасля тэрактаў славутасці па ўсім свеце пачалі падсвятляць колерамі французскага трыкалора. Сіне-бела-чырвоным падсветлены Сусветны гандлёвы цэнтр і «Эмпайр-стэйт-білдынг» у Нью-Ёрку, вежа CN Tower у Таронта, стадыён «Уэмблі» у Лондане, музычная акадэмія імя Чайкоўскага на Майдане Незалежнасці у Кіеве[27] і іншыя будынкі і збудаванні[28]. У Ізраілі і ізраільскіх прадстаўніцтвах за мяжой, у знак жалобы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі[29]. У многіх гарадах свету да дыпламатычных прадстаўніцтваў Францыі людзі прынеслі кветкі і свечкі.
Спачуванні ў сувязі з тэрактамі выказаў Прэзідэнт РасііУладзімір Пуцін, які таксама перадаў словы падтрымкі Франсуа Аланду і ўсяму французскаму народу. Пра гэта паведаміў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, які заявіў, што Расія рашуча асуджае «нялюдскія забойствы»[34].
Прэзідэнт БеларусіАляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку серыі тэрактаў у Парыжы: «З вялікім болем успрынялі ў Беларусі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры ў выніку тэрарыстычных актаў, што адбыліся ў Парыжы ў ноч з 13 на 14 лістапада 2015 года. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю самыя глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму французскаму народу»[35].
↑ абParis attacks(нявызн.)(недаступная спасылка). Reuters (13 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2015. Праверана 13 November 2015.
↑Paris attacksАрхівавана 13 лістапада 2015. / Reuters: Mass casualties in Paris attacks, 14 november 2015 «About 100 people were killed in the Bataclan concert hall in central Paris and 40 others have died in other locations in and around Paris in a militant attack, an official at Paris City hall said.» (англ.)