Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер (ням.: Frank-Walter Steinmeier; 5 студзеня 1956, Дэтмальд) — нямецкі палітык, віцэ-канцлер Германіі (2007—2009), міністр замежных спраў Германіі (2005—2009, 2013—2017). Член СДПГ з 1975 года. 12 лютага 2017 выйграў прэзідэнцкія выбары ў Германіі. З 19 сакавіка 2017 года з’яўляецца прэзідэнтам Германіі. Прыватнае жыццёШтайнмаер жанаты. Яго жонка — суддзя ў галіне адміністрацыйнага права — Эльке Бюдэнбендэр. У іх ёсць сумесная дачка, якая нарадзілася ў 1994 годзе. Штайнмаер з жонкай жыве ў Берліне, у раёне Цэлендорф. У яго таксама ёсць брат, які, як і бацькі Штайнмаера, жывуць у Дэтмальдзе. У 2010 годзе ён стаў донарам для сваёй жонкі, якой зрабілі трансплантацыю ныркі[6]. Менавіта па гэтаму некаторы час ён не займаўся палітычнай дзейнасцю. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia