Адборачны турнір Еўра-2016 прайшоў з верасня 2014 па лістапад 2015 года і вызначыў удзельнікаў чэмпіянату Еўропы па футболе 2016. У адборачным турніры бралі удзел 53 зборныя (у тым ліку зборная Гібралтара, якая незадоўга да гэтага была прынята ў якасці 54-га члена УЕФА), якія разыгралі 23 пуцёўкі на Еўра-2016 (упершыню ў гісторыі турніру ў фінальнай частцы чэмпіяната Еўропы згуляюць 24 каманды). Францыя кваліфікавалася ў фінальны турнір як краіна-арганізатар, аднак яна таксама згуляла ў групе І па-за залікам у якасці дадатковай 54-й каманды, якая не прымае ўдзелу ў адборы.
Каманды, кваліфікаваныя на Еўра-2016
Лагатып
УЕФА прадставіла лагатып да кваліфікацыі чэмпіяната Еўропы, 15 красавіка2013 года. Лагатып прадстаўляе нацыянальную майку ўнутры сэрца і ўяўляе Еўропу, гонар і амбіцыі. Гэты ж лагатып будзе выкарыстоўвацца падчас еўрапейскай кваліфікацыі да Чэмпіяната свету-2018.
Лёсаванне адборачнага турніру адбылася 23 лютага2014 года ў Ніцы. Усе зборныя былі разбітыя на 6 кошыкаў. У кошах з першага па пяты знаходзіліся па дзевяць зборных, у шостым кошы - восем зборных. Для пасеву зборных па кошыках быў выкарыстаны еўрапейскі рэйтынг зборных, заснаваны на выступах каманд у адборачных і фінальных турнірах ЧС-2010 і Еўра-2012, а таксама ў адборачным турніры ЧС-2014.
У каманд, якія занялі трэція месцы ў сваіх групах, улічваюцца матчы з першай, другой, чацвёртай і пятай камандамі сваёй групы (без гульняў з шостай). Каманда, якая заняла першае месца сярод трэціх, аўтаматычна праходзіць у фінальную стадыю Еўра-2016. Астатнія каманды разыграюць паміж сабой 4 пуцёўкі ў фінальны турнір у стыкавых матчах, якія адбудуцца ў лістападзе 2015 года. Пераможцы стыкавых матчаў таксама праходзяць у фінальную стадыю Еўра-2016.