ТэрмометрТэрмометр — прылада для вымярэння тэмпературы прынцып дзеяння тэрмометраў грунтуецца на фізічных з'явах, залежных ад уздзеяння тэмпературы. Асноўныя віды тэрмометраў:
і інш. Вынаходцам тэрмометра лічыцца Галілеа Галілей, а тэрмін «тэрмометр» з'явіўся у 1636 годзе[1]. Газавы тэрмометрУ газавых тэрмометрах выкарыстоўваецца азот, вадарод, гелій. Дзеянне заснавана на законе Гей-Люсака. Вымяраюць тэмпературу ад 3 да 2300 К[2]. Вадкасны тэрмометрУ вадкасных тэрмометрах выкарыстоўваюцца ртуць, спірт, пентан, талуол. Дзеянне заснавана на лінейнай залежнасці ў пэўных межах аб'ёму вадкасці ад тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 70 да 1500 К[2]. Манаметрычны тэрмометрДзеянне заснавана на ўласцівасці вадкасці, газу, пары змяняць ціск ў замкнёным аб'ёме пры змяненні тэмпературы. Вымяраюць тэмпературу ад 200 да 8000 К[2]. Электрычны тэрмометрТэмпература вызначаецца па змяненню ЭРС у тэрмаспаях (тэрмаэлементы) або электрычнага супраціўлення (тэрмістары, тэрмометры супраціўлення). Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia