Тэрмометр супраціўлення![]() Тэрмометр супраціўлення — прыстасаванне для вымярэння тэмпературы, прынцып дзеяння якога заснаваны на залежнасці электрычнага супраціўлення рэчываў ад тэмпературы. Для вырабу тэрмометраў супраціўлення звычайна выкарыстоўваюць металы (плаціну, медзь) або паўправаднікі. Тэрмометры супраціўлення выкарыстоўваюць разам з лагометрамі, вымяральнымі мастамі, нармуючымі пераўтваральнікамі, з дапамогай якіх непасрэдна вымяраюць супраціўленне, якое ўтварае тэрмометр супраціўлення. Тэрмометр супраціўлення з металуМеталы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрмометрах супраціўлення, павінны адпавядаць шэрагу патрабаванняў: не акісляцца, добра ўзнаўляць значэнне электрычнага супраціўлення ў інтэрвале рабочых тэмператур, як мага больш змяняць сваё супраціўленне пры змяненні тэмпературы. Найлепш гэтым патрабаванням адпавядаюць медзь і плаціна. У прамысловасці тэрмометры супраціўлення з металу звычайна градуіруюць наступным чынам: лічба, якая паказвае значэнне электрычнага супраціўлення гэтага тэрмометра пры 0 °C, і літара, якая паказвае метал, з якага зроблены гэты тэрмометр супраціўлення. Напрыклад: 10М, 50П. Медныя тэрмометры супраціўленняВыкарыстоўваюцца для вымярэння тэмператур у дыяпазоне ад −50 °C да +200 °C. Залежнасць супраціўлення ад тэмпературы ў гэтым дыяпазоне лінейная: , дзе . Плацінавыя тэрмометры супраціўленняВыкарыстоўваюцца для вымярэння тэмператур у дыяпазоне ад −260 °C да +1100 °C. Залежнасць супраціўлення ад тэмпературы мае складаны характар і ў дыяпазоне ад 0 да 650 выражаецца праз формулу: , дзе . Паўправадніковыя тэрмометры супраціўленняВыкарыстоўваюцца для вымярэння нізкіх тэмператур (да 100 К). Электрычнае супраціўленне паўправаднікоў пры павышэнні тэмпературы, у адрозненне ад металаў, паніжаецца. Залежнасць тэмпературы ад супраціўлення мае нелінейны характар. Табліца супраціўленняў некаторых тэрмометраў супраціўлення
Функцыя атрымання значэння тэмпературы (C++)Прыведзены ніжэй код дазваляе атрымаць значэнне тэмпературы датчыка Pt100 ці Pt1000 з яго бягучага супраціўлення. float GetPt100Temperature(float r)
{
float const Pt100[] = { 80.31, 82.29, 84.27, 86.25, 88.22, 90.19, 92.16, 94.12, 96.09, 98.04,
100, 101.95, 103.9, 105.85, 107.79, 109.73, 111.67, 113.61, 115.54, 117.47,
119.4, 121.32, 123.24, 125.16, 127.07, 128.98, 130.89, 132.8, 134.7, 136.6,
138.5, 140.39, 142.29, 157.31, 175.84, 195.84};
int t = -50, i, dt = 0;
if (r > Pt100[i = 0])
while (250 > t) {
dt = (t < 110) ? 5 : (t > 110) ? 50 : 40;
if (r < Pt100[++i])
return t + (r - Pt100[i-1]) * dt / (Pt100[i] - Pt100[i-1]);
t += dt;
};
return t;
}
float GetPt1000Temperature(float r)
{
return GetPt100Temperature(r / 10);
}
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia