Увярэднік балотны
Увярэ́днік балотны[1] (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae). НазвыУвярэднік балотны[1], прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава[1], тваражаўнік, зязюліна мыла[1], насаднік, завушніца[1]. Батанічнае апісанне![]() Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60[1] см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[2]. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф[2]. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Эстоніі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia