Узброеныя сілы Гамбіі
Узброеныя сілы Гамбіі (англ.: Gambia Armed Forces) — ваенная арганізацыя Рэспублікі Гамбія, прызначаная для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці дзяржавы. Кіраўніком нацыянальных узброеных сіл з’яўляецца начальнік штаба абароны. ГісторыяУ 1901 годзе, калі краіна была калоніяй Вялікабрытаніі, створана гамбійская рота ў складзе сьералеонскага палка Пагранічных заходнеафрыканскіх войск. Дадзенае фарміраванне ўдзельнічала ў Першай і Другой сусветных войнах (у апошняй як полк). У 1958 годзе сфарміраваны так званыя «палявыя сілы» («Field Force»). Яны ўяўлялі сабой ваенізаванае падраздзяленне паліцыі, якое ў пачатковы перыяд незалежнасці (пасля 1965 года) налічвалі прыкладна 140 чалавек, а ў 1980 годзе — 500[3]. Паўнавартасныя ўзброеныя сілы ў краіне з’явіліся толькі ў 1985 годзе, пасля прыняцця адпаведнага закона. Стварэнне ўласных войск было прадугледжана Каурскім пагадненнем, якое аформіла Канфедэрацыю Сенегамбія. Першапачаткова ў іх склад уваходзілі Нацыянальная армія і Нацыянальная жандармерыя. Першая структура складалася з навабранцаў і рэшткаў палявых сіл, вайскоўцы праходзілі навучанне ў брытанцаў. Жандармерыя вучылася ў Сенегале па французскім узоры. Паралельна была сфарміравана Канфедэральная армія Сенегамбіі, якая на дзве траціны складалася з сенегальцаў і на адну трэць з гамбійцаў. Характэрна, што ў нацыянальнай арміі заробкі былі большыя, чым у канфедэральнай, што выклікала незадаволенасць. Акрамя таго, востра стаяла праблема карупцыі і кумаўства. Іншай праблемай з’яўляліся ўзаемаадносіны Гамбіі і Сенегала: сенегальцы мелі большую вагу ў войску і вылучалі больш рэсурсаў, ахоўвалі аэрадром і порт Банжула, гамбійскай сталіцы[3]. У 1990-х у нацыянальным ваенным будаўніцтве адбыліся змены. Па-першае, да навучання асабістага складу прыцягнуты вайскоўцы з Нігерыі. Па-другое, была распушчана жандармерыя. У перыяд праўлення ваеннай хунты (1994—1996) і Яя Джамэ (1996—2017) павялічаны заробак, палепшыліся ўмовы ў казармах, вайскоўцы атрымалі сацыяльныя прэферэнцыі, як, напрыклад, крэдыты на льготных умовах і дапамога ў атрыманні адукацыі. Акрамя гэтага, пашырана структура Узброеных Сіл. У 1997 годзе сфарміраваны ваенна-марскія сілы, а ў 2008 — Нацыянальная гвардыя, у склад якой увайшлі некалькі спецыялізаваных падраздзяленняў[3]. Узброеныя сілы Гамбіі прымалі ўдзел у спробе перавароту GSRP на чале з Кукоі Самба Саньянгам (29 — 30 ліпеня 1981 года), групе назіральнікаў ЭКАМОГ у Ліберыі (1990—1999), Афіцэрскім перавароце (22 ліпеня 1994 года) і супрацьстаянні з войскамі ЭКАВАС у 2017 годзе, хоць у гэты час, па загадзе генерала Усмана Баджыра, большая частка арміі склала зброю і адмовілася падтрымліваць рэжым Яя Джамэ. СкладНа 1985 год колькасць ваеннай арганізацыі складала 480 чалавек, на 1989 — 2000, 1992 — 1000, 1995 — 800, 2007 — 1000, 2009 — 800, 2017 — 1000, 2018 — 4000[4]. Ва ўзброеныя сілы Гамбіі ўваходзяць наступныя структуры:
Існуюць таксама незалежныя фарміраванні, да якіх адносяцца:
У пачатку 2000-х улады таксама планавалі стварыць ваенна-паветраныя сілы. У 2002 годзе на навучанне ва Украіну накіравана група пілотаў, а ў 2003 годзе ў Грузіі набыты Су-25. Аднак урад не змог да канца рэалізаваць праграму, таму стварэнне гамбійскай авіяцыі было адменена[14]. Замежныя місііПа даных SIPRI, Гамбія прадаставіла ваеннаслужачых для шэрагу міратворчых аперацый, уключаючы Сьера-Леонэ, Косава, Усходні Тымор, Эфіопія/Эрытрэя, Ліберыя, Кот-д’Івуар, Судан, Бурундзі, Афганістан, Непал і Чад. За 2003—2004 гады ў замежныя камандзіроўкі ў рамках кампаній ААН адпраўляліся больш за 100 чалавек, а за 2008—2010 — больш за 200; у місіях Афрыканскага саюза ў 2005—2007 гадах удзельнічала больш за 200 гамбійцаў; для аперацый ЭКАВАС у 2003 годзе выдзелена больш за 150 вайскоўцаў[15]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia