Узброеныя сілы Швецыі
Узброеныя сілы Швецыі (шведск.: Försvarsmakten) — сукупнасць войскаў Каралеўства Швецыя, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. З 1994 года складаюцца ў агульную структуру са службовых частак: Сухапутныя войскі (шведск.: Armén), Ваенна-марскія сілы (ВМС — шведск.: Marinen) і ваенна-паветраныя сілы (ВПС — шведск.: Flygvapnet). Агульная колькасць — 25 000 чалавек. Гэтыя узброеныя сілы (УС) з’яўляюцца агенцтвам Урада Швецыі (шведск.: Myndighet), якое адказнае за аперацыі ўзброеных сіл Швецыі. Асноўная задача ўзброеных сіл Швецыі заключаецца ў падрыхтоўцы, арганізацыі і разгортванні ўзброеных сілаў як унутры краіны, так і за мяжой, захоўваючы пры гэтым доўгатэрміновую здольнасць абараніць Швецыю ў выпадку інтэрвенцыі. Вярхоўны галоўнакамандуючы (шведск.: Överbefälhavaren), генерал-палкоўнік ці прапар-афіцэр камандзір шведскіх ўзброеных сілаў, і з’яўляецца самым высокапастаўленым афіцэрам прафесійных на сапраўднай службе. Вярхоўны Галоўнакамандуючы у сваю чаргу падсправаздачны праз міністра абароны ўраду Швецыі (шведск.: Regeringen). Узброеныя сілы больш за стагоддзе пабудаваны на паняццях вайсковыга абавязку і тэрытарыяльнай абароны, падтрымкі старажытнай нацыянальнай палітыкі недалучэння, нейтралітэту. Да канца халоднай вайны амаль усе мужчыны, якія дасягнулі ўзросту прыдатнасці да ваеннай службы былі прызваны ў войска. Улетку 2010 г. у мірны час прызыў спынілі, была ўведзена добраахвотніцкай арміі. Пераход на новую сістэму будзе цалкам завершаны ў 2018 г. Некаторыя падраздзяленні шведскіх узброеных сіл у цяперашні час знаходзяцца на разгортванні ў Афганістане адпаведна з дзеяннямі Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы (ISAF — англ.: International Security Assistance Force) і ў Косаве. Да таго ж Швецыя ўдзельнічае разам з ваеннымі назіральнікамі розных краін служыць у кантынгенце ЕС адзін раз у тры гады. ГісторыяУзброеныя сілы (УС) складаюцца з сухапутных войскаў, ВПС і ВМС. Вышэйшае кіраўніцтва ажыццяўляе ўрад, непасрэднае — галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі. Агульная колькасць УС каля 68 тыс. чалавек (1977 г.). Камплектуюцца яны паводле закона пра вайсковую павіннасць. Тэрмін сапраўднай ваеннай службы ў сухапутных войсках 7,5-15 месяцаў, у ВПС — 8-15 месяцаў, у ВМС 10-17,5 месяцаў.
Палітыка строгага шведскага нейтралітэту абумовіла высокі ўзровень гатоўнасці Швецыі да баявых дзеянняў, але ў сувязі са спыненнем халоднай вайны у 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаны.
ДактрынаШведскія узброеныя сілы маюць чатыры асноўныя задачы[2]:
Абарона краіны ў выпадку нападу замежнай дзяржавы. Падтрымка грамадзянскай супольнасці ў выпадку стыхійных бедстваў (паводка і г.д.).
Швецыя імкнецца мець магчымасць заставацца нейтральнай ў выпадку вайны[3]. Аднак, Швецыя супрацоўнічае з іншымі замежнымі краінамі. Як член Еўрапейскага Саюза, Швецыя выступае ў якасці вядучай краіны для баявых груп ЕС[4], а таксама супрацоўнічае і праводзіць сумесныя вучэнні з НАТА ў рамках членства ў Партнёрства дзеля міру і ў Савеце Еўраатлантычнага партнёрства[5]. У 2008 г. пачата супрацоўніцтва паміж Паўночнымі краінамі дзеля пашырэння магчымасці сумесных дзеянняў, і гэта прывяло да стварэння Паўночнага абароннага супрацоўніцтва (NORDEFCO — англ.: Nordic Defence Cooperation)[6][7]. Пры пашырэнні ваеннага супрацоўніцтва дзеля абарончых пазіцый у 2009 г. Швецыя заявіла, што не застанецца пасіўнай ў выпадку, калі Паўночныя краіны або члены Еўрапейскага Саюза падвергнуцца нападу[8]. Нядаўнія палітычныя шведскія рашэння падкрэслілі імкненне да ўдзелу ў міжнародных аперацыях дзеля набыцця вопыту[9][10][11]. Пасля ўзброенага канфлікту ў Паўднёвай Асеціі 2008 г. чарговы раз пераканаліся ў правільнасці рашэння. Да гэтага часу большасць падраздзяленняў не можа быць мабілізавана на працягу аднаго года, калі ўзнікне такая неабходнасць. У 2009 годзе міністр абароны Швецыі заявіў, што ў будучыні ўсё ўзброеныя сілы павінны быць цалкам мабілізаваны на працягу аднаго тыдня[12]. Галоўнакамандуючыя ўзброенымі сіламі Швецыі
Склад узброеных сіл ШвецыіСухапутныя войскіВаенна-марскія сілыВаенна-паветраныя сілыМіратворчая дзейнасць узброеных сіл ШвецыіМіратворчая дзейнасць ажыццяўляецца шведскімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. З канца 2001 года Швецыя з’яўляецца членам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Афганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЕ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых аперацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Непале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швецыя далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру», створанай па ініцыятыве НАТА, у рамках якой з’яўляецца асацыятыўным членам Рады еўраатлантычнага партнёрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыццяўляецца сумесная міратворчая дзейнасць на Балканах, у Афганістане, а таксама барацьба з міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швецыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнёрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольма), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сіл, спецыялістаў па выратавальных і гуманітарных аперацыях. ![]() ![]() КрытыкаУ 2008 г. у артыкуле на аснове доктарскай дысертацыі, навуковец Карл Ідэн (шведск.: Karl Ydén) з універсітэта Гётэбарга даў аналіз у апісанні шведскіх узброеных сіл, што тычыўся кар’еры для рэестравых афіцэраў у першую чаргу ў мірны час, бюджэтных выдаткаў (сродкі плацельшчыкаў падаткаў), даследавання фактычных ваенных дзеянняў, характара кіравання войскамі камандаваннем, арганізацыі развіцця арміі і флота, ступень эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў у войску і г.д. Гэта мела немалаважнае значэнне для прыняцця рашэнняў Урада Швецыі і заканадаўчай ініцыятывы рыксдагаа[14][15]. Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia