Канстытуцыя Швецыі
Канстытуцыя Швецыі (шведск.: Sveriges grundlagar) — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:
Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам. Акт аб форме праўлення з’яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года. ГісторыяКанстытуцыйная рэформа з прыняццем новага Акту аб форме праўлення ад 1975 года не скончылася: у 1976 і 1979 гадах рыксдаг прагаласаваў за ўвядзенне асобных паправак да канстытуцыі, галоўнай мэтай якіх стала ўмацаванне канстытуцыйнай абароны правоў і асноўных свабод чалавека. Закон аб прастоланаследванні, прыняты ў 1810, быў дапоўнены ў 1979 палажэннем, якое дазваляе жанчыне кіраваць краінай у якасці манарха. Чатыры асноўных акта могуць быць зменены толькі пры адабрэнні на дзвюх паслядоўных сесіях заканадаўчага органа, паміж якімі павінны прайсці ўсеагульныя выбары. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia