Адміністрацыйны падзел ШвецыіТэрыторыя Швецыі падзелена на 21 лен (шведск.: län; традыцыйна — губерня). Лены ў сваю чаргу падзелены на 290 гарадоў і камун. Кожны лен мае ўласнае кіраўніцтва — губернскую адміністрацыю (sv:länsstyrelse), якая складаецца з губернатара (sv:landshövding) і губернскіх саветнікаў (sv:länsråd), якое прызначае ўрад Швецыі і якое з'яўляецца яго прадстаўніком, а таксама прадстаўніком парламента — рыксдага. Задачай адміністрацыі з'яўляецца каардынацыя мясцовага кіравання ў адпаведнасці з палітыкай урада і рыксдага і, разам з тым, з улікам мясцовых асаблівасцей і патрабаванняў. Акрамя таго, у кожным лене маецца выбарны орган мясцовага самакіравання — ландстынг (sv:landsting). Адной з галоўных задач ландстынга з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ў лене. Прадстаўнічыя органы гарадоў - гарадскія думы (sv:stadsfullmäktige), якая выбіраецца насельніцтвам, выканаўчыя - гарадскія ўправы (sv:stadsstyrelse), якія складаюцца з гарадскіх саветнікаў (sv:borgarråd), якія выбіраюцца гарадской думай. Прадстаўнічыя органы камун - камунальныя думы (sv:kommunfullmäktige), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя - камунальныя ўправы (sv:kommunstyrelse), якія складаюцца з камунальных саветнікаў (sv:kommunråd), якія выбіраюцца камунальнай думай. Спіс ленаў
Кожны лен у сваю чаргу складаецца з муніцыпалітэтаў ці камун (kommun), якіх у наш час налічваецца 290. ГісторыяПадзел краіны на лены быў уведзены ў 1634 па ініцыятыве графа Акселя Оксеншэрна з мэтай мадэрнізацыі сістэмы кіравання. Падзел на лены замяніла сабой падзел на правінцыі. У выніку паражэння ў вайне супраць Расіі 1808—1809 і па ўмовах заключанага ў 1809 Фрыдрыхсгамскага мірнага пагаднення Швецыя была вымушана перадаць Расіі свае ўсходнія тэрыторыі — цяперашнюю Фінляндыю і Аландскія астравы. Разам з гэтым зведаў вялікія змены падзел краіны на лены, але сама мадэль захавалася дагэтуль. У Фінляндыі першапачатковая сістэма ленаў захавалася да 1997, калі была праведзена рэформа, якая паменшыла іх колькасць. Рэарганізаваныя і скасаваныя лены
Стары падзелПадзел Швецыі на правінцыі (landskap), які існаваў раней, а таксама больш агульны падзел на рэгіёны (landsdelar) цяпер страцілі палітычнае значэнне, але захавалі немалую культурную і гістарычную значнасць. Акрамя таго, назвы рэгіёнаў Гёталанд, Свеаланд і Норланд часта выкарыстоўваюцца ў геаграфічным кантэксце. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia