Узвіжанне Крыжа Гасподняга
Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (стар.-грэч.: ῾Η παγκόσμιος ὕψωσις τοῦ τιμίου καὶ ζωοποιοῦ Σταυροῦ ― Сусветнае Узвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга; царк.-слав: Всемі́рное воздви́женїе чⷭ҇тна́гѡ и животворѧ́шагѡ крⷭ҇та̀; лац.: Exaltatio Sancti Crucis[2] — Узвіжанне Святога Крыжа) — свята, якое адзначаецца ў гістарычных цэрквах. У праваслаўі належыць да ліку гасподскіх дванадзясятых. Усталявана ў памяць пра здабыццё Крыжа Гасподняга, якое адбылося, паводле царкоўнага падання, у 325 ці 326 годзе ў Іерусаліме каля гары Галгофы — месца распяцця Ісуса Хрыста[3]. З VII стагоддзя з гэтым днём сталі злучаць успамін пра вяртанне ў 629 годзе Жыватворнага Крыжа з Персіі візантыйскім імператарам Іракліем. Назва свята паходзіць ад звычая Царквы на Усходзе, які сягае ў IV стагоддзе, рытуальна ўздзвігаць крыж падчас богаслужэння (гэта значыць падымаць Крыж для агляду ўсіх, хто моліцца)[4][5]. Святкуецца Рускай праваслаўнай царквой, а таксама старастыльнымі і некаторымі памеснымі Праваслаўнымі цэрквамі 14 (27) верасня[1], а памеснымі цэрквамі, якія перайшлі на новаюліянскі каляндар і Каталіцкай царквой — 14 верасня паводле грыгарыянскага календара. Армянскай Апостальскай царквой — у нядзелю, якая выпадае ў прамежак паміж 11 і 17 верасня (а таксама ў панядзелак, пятніцу і суботу наступнага тыдня)[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia