Нараджэнне Хрыстова
Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй. У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост.
Свята Нараджэння ХрыстоваГісторыя з’яўлення святаУ хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3]. Даты святкавання ў розных цэрквахРымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары. Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі». Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня). У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па Юліянскім календары. Падзеі Раства Хрыстова![]() Кананічныя тэкстыПадрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):
Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем. Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11). Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16). Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят. Апакрыфічныя крыніцы(Кападокія, XII ст.) Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны. Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі. ІканаграфіяСамыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя -- у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7]. У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7]. Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзеньАдзіны выхадны дзень
Два выхадныя дні
Тры выхадныя дні
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia