Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы![]() ![]() Дабраве́шчанне, таксама Благаве́шчанне або Звестава́нне (ст.-слав: Благовѣщеніе; калька грэч. Εὐαγγελισμός [τῆς Θεοτόκου]; лац.: Annuntiatio — абвяшчэнне) — евангельская падзея і прысвечанае ёй хрысціянскае свята; абвяшчэнне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі аб будучым нараджэнні ў плоці ад яе Ісуса Хрыста. У католікаў і пратэстантаў святкуецца 25 сакавіка. Руская праваслаўная царква і іншыя цэрквы, якія карыстаюцца юліянскі каляндар, святкуюць Дабравешчанне (25 сакавіка) 7 красавіка па грыгарыянскаму календару (у XX—XXI стагоддзях). У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзясятых свят. Сюжэт ДабравешчанняПаводле кананічных ЕвагелляўПадзеі Дабравешчання апісаны толькі адным евангелістам — апосталам Лукой. У сваім Евангеллі ён паведамляе, што ў шосты месяц пасля зачацця праведнаю Лізаветаю святога Яна Прадцечы Бог паслаў Гаўрыіла ў Назарэт да Дзевы Марыі з весткай пра будучае нараджэнне ёю Збавіцеля свету:
![]() На думку шэрагу багасловаў, словы архангела Гаўрыіла — «Радуйся, Шчаслівая» — сталі першаю «добраю» весткаю для чалавецтва пасля яго грэхападзення[1]. Феафілакт Балгарскі ў тлумачэнні да Евангелля ад Лукі піша: «Паколькі Гасподзь сказаў Еве: „У хваробе будзеш нараджаць дзяцей“ (Быц. 3:16), цяпер гэту хваробу перамагае тая радасць, якую прыносіць Дзеве Ангел, кажучы: радуйся, Шчаслівая! Паколькі Ева была праклята, Марыя цяпер чуе: блаславенная Ты»[2]. Сумняваючыся (па меркаванню Рыгора Неакесарыйскага, апасаючыся парушэння яе дзявоцтва[3]), Марыя запыталася ў ангела: «як будзе гэта, калі Я мужа не знаю?». На што ангел абяцаў бяссемявае, таямнічае зачацце — «Дух Святы нойдзе на Цябе, і сіла Усявышняга агарне Цябе», а затым пацвярджаючы, «што ў Бога не астанецца бяссільным ніякае слова», прывёў прыклад яе сваячкі Лісаветы. Марыя, убачыўшы ў словах ангела волю Божую, кажа вельмі значныя словы: «вось, Раба Гасподня; хай будзе Мне па слову твайму». Лічыцца, што ў момант, калі Дзева Марыя сказала гэтыя словы, і адбылося нявіннае зачацце ёю Ісуса Хрыста[4]. Мікалай Кавасіла так каменціруе гэтыя словы:
Сваёй пакорнасцю і згодаю, па меркаванню Афанасія Вялікага, Марыя выразіла сваё вызнанне веры. Ён параўноўвае яе са скрыжаллю, «на якой Пісец піша, што Ён жадае. Гасподзь усяго хай піша і творыць, што хоча»[6]. Паводле апакрыфічных крыніц![]() ![]() Гісторыя Дабравешчання апісана і ў апакрыфічных тэкстах. Пра падзею расказваецца ў наступных апокрыфах II стагоддзя: «Протаевангелле Якава» і «Кніга аб растве Найблажэннейшай Марыі і дзяцінстве Збавіцеля» (вядома таксама як «Евангелле Псеўда-Матфея»)[7]. Апакрыфічныя тэксты не змяняюць агульнае гісторыі пра з’яўленне Дзеве Марыі архангела Гаўрыіла з весткаю аб нараджэнні ад яе Збавіцеля, але дабаўляюць рад падрабязнасцей, якія пазней былі адлюстраваны ў іканаграфіі гэтага свята. Паводле апокрыфаў, Марыі па жэрабю выпала саткаць новую заслону з пурпуру для Іерусалімскага Храма[8]. Адправіўшыся за вадою, яна каля калодзежа пачула голас, які сказаў ёй: «Радуйся, шчаслівая! Гасподзь з Табою; блаславенная Ты сярод жанчын». Не ўбачыўшы побач нікога, яна спужаўшыся вярнулася дадому (гэты сюжэт часам называюць «прадблагавешчаннем» — г. зн. падрыхтоўчым этапам да самога Благавешчання[9]). Сеўшы за калаўрот, Марыя ўбачыла ангела, які супакоіў яе словамі: «Не бойся, Марыя, бо Ты атрымала Ласку Божую і зачнеш у славу Яго» (Правобразам сцэны каля калодзежа лічыцца гісторыя старазапаветнай Рэвекі, якая напаіла Еліезера, пасланага яе будучым жаніхом Ісакам). У апокрыфах таксама падкрэсліваецца таямнічая форма зачацця, і на пытанне Марыі «Няўжо Я зачну ад Бога жывога і нараджу, як жанчына любая нараджае?» ангел адказвае: «Не так, Марыя, але сіла Усявышняга агорне Цябе». Пасля адыходу ангела Марыя закончыла прасці шэрсць і аднесла яе першасвяшчэнніку, які блаславіў яе, сказаўшы: «Бог узвялічыў імя Тваё, і Ты будзеш блаславенная ва ўсіх народах на зямлі». Таксама царкоўнае паданне гаворыць, што Дзева Марыя ў момант з’яўлення ёй ангела чытала ўрывак з кнігі прарока Ісаі з яго прароцкімі словамі: «Вось, Дзева ў чэраве прыме, і народзіць Сына»[10]. З гэтай прычыны ў сцэне Дабравешчання Дзеву Марыю часам адлюстроўваюць з раскрытаю кнігаю. Аб Дабравешчанні ўпамінаецца таксама ў Каране (3:45—51, 19:16—26), дзе гэты сюжэт не мае такога значэння, бо ў ісламе Ісус не Бог, а прарок. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia