Уладзімір Іванавіч Ярмак
Уладзімір Іванавіч Ярмак (15 мая 1924, Бабруйск — 19 ліпеня 1943, Сінявінскія вышыні, Ленінградская вобласць, Расія) — Герой Савецкага Саюза, стралок, лейтэнант. БіяграфіяСын ваеннага, рускі паводле нацыянальнасьці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў слесарам на заводзе ў горадзе Ніжні Тагіл. У Чырвонай Арміі з жніўня 1942, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942. Стралок 14-га асобнага штрафнога батальёну (42-я армія, Ленінградскі фронт) лейтэнант Ярмак [1] 19 ліпеня 1943 падчас правядзення разведкі боем у раёне Сінявінскіх вышыняў зачыніў сваім целам амбразуру варожае агнявое кропкі, чым забяспечыў групе разведчыкаў выкананне баявога задання. Пахаваны ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Сінявіна Кіраўскага раёна Ленінградскай вобласці Расіі. 21 лютага 1944 пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароды
Памяць
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia