Уладзімір Аляксандравіч Піліпенка
Уладзімір Аляксандравіч Піліпенка (нар. 18 ліпеня 1949, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Белдзяржуніверсітэт (1971). З 1971 года інжынер, начальнік аддзела навукова-даследчага канструктарска-тэхналагічнага ўнітарнага прадпрыемства «Белмікрасістэмы» НВА «Інтэграл». З 1996 года намеснік дырэктара Дзяржаўнага цэнтра «Белмікрааналіз» НВА «Інтэграл»[1]. Навуковая дзейнасцьВыканаў даследаванні ў галіне кіраванай мадыфікацыі уласцівасцяў паўправаднікоў, тонкіх плёнак металаў і дыэлектрыкаў. Выявіў эфекты, якія прыводзяць да паскарэння працэсаў мадыфікацыі ўласцівасцяў розных матэрыялаў пад уздзеяннем светлавых імпульсаў і прапанаваў механізмы іх узнікнення: падваенне каэфіцыента дыфузіі прымешак і адсутнасць эфекту адцяснення базы эмітэрам пры цвердафазнай рэкрышталізацыі иённалегіраваных слаёў крэмнія; фарміраванне раўнаважкай, тэрмастабільнай структуры легіраваных плёнак алюмінія і іх кантакту да крэмнію; аднастадыйнае фарміраванне дісіліцыда тытана. Распрацаваў метады разліку тэмпературных рэжымаў і вызначыў аптымальныя ўмовы, якія забяспечваюць мінімізацыю такіх высілкаў. Ажыццявіў мадэляванне працэсаў фарміравання розных тонкаплёнкавых сістэм з ужываннем хуткай тэрмічнай апрацоўкі: гетэравання, аплаўлення лёгкаплаўкіх шклоў, рэкрышталізацыі плёнак алюмінія, дыфузійнага сінтэзу сіліцыдаў розных металаў і інш распрацаваў тэхналогію стварэння інтэгральных мікрасхем на базе хуткіх тэрмічных апрацовак. Аўтар каля 260 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 40 вынаходстваў. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia