Уладзімір Аляксеевіч Афанасьеў
Уладзімір Аляксеевіч Афана́сьеў (нар. 5 ліпеня 1913, Пецярбург — 1998) — беларускі і таджыкскі архітэктар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Таджыкскай ССР (1964). БіяграфіяНарадзіўся 5 ліпеня 1913 года ў Пецярбургу ў рускай дваранскай сям’і; яго бацька, Аляксей Дзмітрыевіч, генерал-лейтэнант царскай арміі, у 1917 годзе камандаваў рускім корпусам у Фінляндыі[1]. Скончыў у 1943 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай АМ. Працаваў галоўным архітэктарам гарадоў Чарнаўцы (1944—1946), Ліепая (1949—1950), Іркуцка (1952—1954), кіраўніком архітэктурных майстэрняў праектных інстытутаў у Львове (1946—1948), Літпраекта ў Вільнюсе (1950—1952), Таджыкпраекта ў Душанбэ (1954—1966). Дацэнт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута (1948—1949). У 1966—1976[2] кіраўнік архітэктурнай майстэрні, у 1976—1983[3] галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект». З 1994 года арганізатар і кіраўнік Беларускага Дваранскага сходу[4]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1944 года. Пражываў у Мінску[3]. ТворыАсноўныя работы ва Украіне і Літве: помнік савецкім воінам-вызваліцелям у Львове, будынак Міністэрства лясной гаспадаркі Літоўскай ССР (1954), жылыя дамы па праспекце Леніна ў Вільнюсе[3]. Асноўныя работы ў Душанбэ: Дом радыё, будынак Саюза мастакоў[3], чатырохпавярховы жылы «дом на слупах» з убудаваным паверхам на рагу праспекта Леніна і вуліцы Камсамольскай (1955—1957), аэравакзал, 4-5-павярховыя жылыя дамы на плошчы Путоўскага (1958−1964)[1]. ![]() Асноўныя работы ў Мінску: Рэспубліканскай канторы Будбанка (1975—1977)[2], 10-павярховы[3] жылы дом па вул. Я. Купалы (1970—1971)[2], ансамбль 14-павярховых жылых дамоў з установамі абслугоўвання[3] на Партызанскім праспекце (1975—1976)[2], будынкі Беларускага інстытута фізічнай культуры па праспекце Машэрава[2] (1985, кіраўнік аўтарскага калектыва[3]). УзнагародыУзнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Таджыкскай ССР (1963). Першыя прэміі за помнік ахвярам фашызму ў Латвійскай ССР (1949) і за Дом урада ў Вільнюсе (1952) на рэспубліканскіх конкурсах. Сям’яАд першага шлюбу меў сына Валянціна. У другім шлюбе з Наталляй, ад якой меў двух сыноў — Аляксея і Уладзіміра. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia