Уладзімір Анатольевіч Шабан
Уладзімір Анатольевіч Шабан (нар. 4 красавіка 1958, Любань, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ваеннакамандуючы, палкоўнік, дырэктар Беларускага дзяржаўнага цырка (з 2013). БіяграфіяНарадзіўся 4 красавіка 1958 года ў в. Любань Вілейскага раёна Мінскай вобласці[1]. Скончыў музычную школу па класе баяна[2]. Служыў ва Узброеных сілах СССР у горадзе Гатчына Ленінградскай вобласці ў воінскай часці, якая адносілася да Камітэта дзяржбяспекі СССР[3]. Пасля службы ў войску ў 1982 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. Спецыяльнасць па адукацыі: культасветработнік, арганізатар-метадыст клубнай работы[4]. Пасля заканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі, дзе праслужыў 30 гадоў. Пачынаў працаваць у Самаркандзе Узбекскай ССР, дзе працаваў на працягу 12 гадоў[5]. У 1981 годзе ажаніўся, у 1983 годзе ў сям’і нарадзілася дачка, а ў 1992 годзе — сын[5]. У 2000 годзе працаваў начальнікам аддзела па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці[6]. Скончыў службу ў КДБ на пасадзе намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці[7]. З 2010 па 2013 гады працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльных, прававых і кадравых пытаннях Беларускай дзяржаўнай філармоніі[8]. 5 снежня 2013 года прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага цырка[8]. Член Рэспубліканскай партыі[9]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia