Рэспубліканская партыя (Беларусь)
Рэспубліканская партыя — ліквідаваная ўладамі палітычная партыя Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівала і ўхваляла палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Кіравальны орган — Цэнтральнае праўленне. 8 жніўня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю.[3] МэтыАдраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.[4] ГісторыяСтворана 12 сакавіка 1992 года. Дата рэгістрацыі — 25 мая 1994 года. Дата перарэгістрацыі — 30 верасня 1999 года. У 2006 годзе партыя налічвала 10.913 членаў. 12 чэрвеня 2009 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым, што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю пра сваю дзейнасць.[5] На парламенцкіх выбарах 2019 года партыя высунула 11 кандыдатаў, але ніхто з іх у парламент не патрапіў. За выбарамі назіралі 183 прадстаўніка партыі. У студзені 2020 года член Цэнтральнага праўлення Андрэй Бажко і два шараговыя члены партыі абвясцілі яе кіраўніцтва нелегітымным і заявілі, што сярод яе членаў былі нябожчыкі[6]. Старшыні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia