Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў
Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (нар. 17 снежня 1944, Варонежская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, аўтар прац па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэляцівісцкіх хвалевых ураўненняў, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук. Правадзейны член Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква). БіяграфіяПасля аспірантуры прыйшоў у 1970 годзе ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. На працягу 1996—1999 гадоў узначальваў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. З 1999 да 2002 года быў рэктарам БрДУ імя А. С. Пушкіна. Цяпер прафесар кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. Быў дэлегатам І і ІІ Усебеларускага народнага сходу. Удзельнічаў у выкананні заданняў Дзяржаўных праграм фундаментальных і навуковых даследаванняў «Палі і часціцы» (2007—2010 гады) і «Канвергенцыя» (2011—2013, 2014—2015 гады), а таксама заданняў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў па тэме «Апісанне сіметрый і эфектаў узаемадзеяння спінавых часціц у мнагакампанентным падыходзе» (2013—2015 гады). Навуковыя інтарэсыТэарэтычныя даследаванні ў галіне класічнай і квантавай тэорыі поля, фізікі элементарных часціц. Яго доктарская дысертацыя прысвечана вывучэнню рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў з кратнымі прадстаўленнямі і ўнутраных ступеней свабоды часціц. УзнагародыМедаль Францыска Скарыны, нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Беларусі», ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства адукацыі БССР і Беларусі, Нацыянальнага сходу Беларусі, Брэсцкага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia