Васіль Рыгоравіч Доркін
Васі́ль Рыго́равіч До́ркін (14 жніўня 1908, в. Канаеўка Пензенскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Гарадзішчанскі раён Пензенскай вобласці — 8 лістапада 1983[2]) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гродзенскага абласнога прамысловага выканаўчага камітэта (1963—1964), рэктар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Кандыдат гістарычных навук. Член УКП(б)[1]. БіяграфіяУ 1930-я гады абіраўся сакратаром партыйных арганізацый фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», Чаадаеўскага саўгаса, быў дырэктарам сярэдняй школы і настаўнікам гісторыі. У часы Вялікай Айчыннай вайны на партыйнай рабоце ў Пензенскай вобласці. У 1944—1946 гадах пасля вызвалення Беларусі на пасадзе 3-га сакратара Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, пасля два гады знаходзіўся ў рэзерве ЦК КП(б)Б. З 1947 года ў Брэсцкім гарадскім камітэце КП(б)Б на пасадзе другога сакратара, з 1950 года — першы сакратар. З пачатка 1951 года быў на пасадзе першага сакратара Маладзечанскага абкама КП(б)Б, з красавіка 1954 года — старшыня Маладзечанскага аблвыканкама. З 1956 па студзень 1963 года — інспектар ЦК КПБ. Са студзеня 1963 па снежань 1964 года — старшынёй Гродзенскага аблвыканкама. У 1964 годзе загадам міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР Міхаіла Дарашэвіча прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна[3]. Кандыдат у члены ЦК КПБ, неаднаразова абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР[3]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia