Сяргей Адамавіч Гусак
Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 19 снежня 1969, Брэст) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1965), дацэнт (1969). Брат фізіка Мікалая Гусака і матэматыка Аляксея Гусака. БіяграфіяНарадзіўся 2 красавіка 1930 года ў вёсцы Іванкаўшчына Мазырскага раёна. Скончыў у 1955 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1960 годзе аспірантуру. Працаваў у газеце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, Воўчынскай школе Камянецкага раёна і Малазводскай школе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Брэсцкай вобласці (1958—1959, загадчык аддзела), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларускай ССР (1960—1962, старшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1965—1968, дацэнт кафедры беларускай літаратуры), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года. Памёр 19 снежня 1969 года ў Брэсце. Пахаваны на гарнізонных (вайсковых) могілках Брэста[1]. Навуковая дзейнасцьУ друку як крытык пачаў выступаць у 1961 г. Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарыса «Аляксей Кулакоўскі» (Мінск, 1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (Мінск, 1973)[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia