Уладзімір Антонавіч Кернога
Уладзімір Кернога (нар. 1926) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 1946—1947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1] БіяграфіяНарадзіўся ў 1926 г. у сялянскай сям’і ў в. Заполле Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. У 1946—1946 гг. далучыўся да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць. Вучыўся ў чыгуначным тэхнікуме. У сярэдзіне 1947 г. арганізацыя была выкрытая савецкімі спецслужбамі ў сувязі з арыштамі сябраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ выдаў уладам савецкі агент Алесь Бажко). Пачаліся таксама арышты ўдзельнікаў «Чайкі», бо некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ у выніку канспірацыйнай памылкі. Уладзімір Кернога быў арыштаваны 29 ліпеня 1947 г., асуджаны 18 кастрычніка 1947 г. судовым органам як пасобнік контррэвалюцыйнай арганізацыі паводле артыкулу 73 КК БССР на 5 гадоў канцлагераў. Пакаранне адбываў у Магаданскай вобласці. Справа пераглядалася Вярхоўным Судом БССР 3 кастрычніка 1956 г. Справа нумар 6816-С знаходзіцца ў УКГБ Брэсцкай вобласці. Далейшы лёс невядомы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia