Заполле (Баранавіцкі раён)
Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 73 жыхары, 23 гаспадаркі (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў 1 вясковец. Насельніцтва
ІнфраструктураПрацуе магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia