Вера Паўлаўна Пракапцова
Вера Паўлаўна Пракапцова (29 студзеня 1947, Мінск — 13 верасня 2021) — беларускі тэарэтык мастацтва, музыказнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2001), прафесар (1997). БіяграфіяСкончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (спецыяльнасць «Фартэпіяна», 1970), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1975), Беларускі ўніверсітэт культуры (дактарантура, 2000). Працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1970—1972, канцэртмайстар), Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1975—1978, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1979, загадчык кафедры тэорыі музыкі і фартэпіяна, загадчык кафедры фартэпіяна, дацэнт кафедры эстраднай музыкі, прафесар кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры, у 1994—2001 — загадчык кафедры). Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года. Навуковыя інтарэсы: гісторыя і тэорыя мастацтва, мастацкай адукацыі; кампаратыўнае мастацтва і інш. УзнагародыМедаль Францыска Скарыны (2016) і інш. Сям’яБыла ў шлюбе з Уладзімірам Іванавічам Пракапцовым, беларускім мастаком, генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia