Уладзімір Васілевіч Менер
Уладзімір Васілевіч Менер (руск.: Владимир Васильевич Меннер, 1905-1989) — савецкі геолаг і палеантолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік АН СССР (з 1966). Ганаровы член Усесаюзнага Палеанталагічнага таварыства (з 1970) і Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды (з 1975). Першым прапанаваў тэрмін акрон. БіяграфіяУ. В. Менер нарадзіўся ў 1905 годзе ў горадзе Шацк Тамбоўскай губерні (цяпер Разанскай вобласці). З расійскіх немцаў. У 1927 годзе скончыў Натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта МДУ. У гэтым жа годзе апублікаваў сваю першую працу па стратыграфіі палеагенавых адкладаў. У 1925—1930 гадах удзельнічаў у Крымскай геалагічнай экспедыцыі. Пасля заканчэння ўніверсітэта, у 1927—1929 працаваў у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта СССР і адначасова вучыўся ў аспірантуры. Выкладчыцкую дзейнасць пачаў з 1929 года ў Маскоўскай горнай акадэміі. З таго ж года працаваў у Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце імя Серго Арджанікідзэ. У 1934 і 1935 гадах паслядоўна прысвоены ступені кандыдата біялагічных і геолага-мінералагічных навук без абароны. З 1934 году працаваў у Геалагічным інстытуце АН СССР. У 1934—1937 гады — таксама навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Палеанталагічнага інстытута АН СССР. З 1966 года загадчык кафедры палеанталогіі геалагічнага факультэта МДУ. 18 красавіка 1966 года акадэмікам АН СССР па аддзяленню Навук аб Зямлі. ПамяцьНа будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў У. М. Менера, М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, П. М. Крапоткіна. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia