Уладзімір Васілевіч Тугай
Уладзімір Васілевіч Туга́й (7 мая 1951[1], Нароўля, Палеская вобласць[3] — 13 кастрычніка 2024[2][3]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003). БіяграфіяНарадзіўся 7 мая 1951 года ў Нароўлі. У 1976 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут, потым працаваў у інстытуце. У 1976—1982 гадах — сакратар камітэта камсамола, у 1982—1988 гадах — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, у 1988—1991 гадах — сакратар парткама, у 1991—2005 гадах — дэкан гістарычнага факультэта, у 2005—2015 гадах[4] — загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2016 года — загадчык цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5]. Пасля таго як кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Таццянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Уладзімірам Шыпілам, якія адкрыта выступілі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, пераследу палітычных апанентаў, збіцця і катаванняў пратэстоўцаў, Уладзімір Тугай разам з іншымі калегамі вырашыў не працягваць свой кантракт з Інстытутам, які скончыўся 31 снежня 2020 года[6]. Памёр 13 кастрычніка 2024 года[7]. Навуковая дзейнасцьДаследаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. Адзін з аўтараў кнігі «Дзе песні з Даўгавы гучалі» (1992, з А. Галавачом), падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia