Уладзімір Васільевіч Калтовіч
Уладзі́мір Васі́льевіч Калто́віч (нар. 1 кастрычніка 1966, Чэрвень, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (2015—2021). БіяграфіяНарадзіўся ў Чэрвені Мінскай вобласці Беларусі ў 1966 годзе. Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара ў буйных гандлёвых прадпрыемствах г. Мінска: універсаме «Беларусь» і гандлёвым доме «На Нямізе». Быў намеснікам кіраўніка Заводскага раёна Мінска. У 2009—2010 гадах — намеснік, першы намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь.[1] У 2010—2012 гадах — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама. Са снежня 2012 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расіі[2]. З 17 снежня 2015 па 21 снежня 2021 года займаў пасаду міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[3]. 22 снежня 2021 года пераведзены на пасаду намесніка Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[4]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia