Аляксандр Мікалаевіч Кулічкоў
Алякса́ндр Мікала́евіч Кулічко́ў (1945, Беразуйкі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі. БіяграфіяСкончыў у 1967 Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава; ў 1979 — факультэт арганізатараў прамысловай вытворчасці і будаўніцтва пры Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава; ў 1988 годзе Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1968 па 1972 гады працаваў хімікам, тэхнолагам Бабруйскага фанерадрэваапрацоўваючага камбіната, начальнікам цэнтральнай лабараторыі Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання. З 1975 па 1982 гады — дырэктар Бабруйскай мэблевай фабрыкі імя Халтурына Бабруйскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб'яднання, з 1981 па 1985 гады — генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання «Бабруйскдрэў» імя 60-годдзя БССР. Затым працаваў першым намеснікам, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву, старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, памочнікам прэзідэнта Беларусі. З 24 верасня 2001 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1]. 21 лютага 2005 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь і прызначаны Кіраўніком спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. 10 студзеня 2008 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.[3] ![]() ![]() Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia