Артур Барысавіч Карповіч
Артур Барысавіч Карповіч (нар. 24 ліпеня 1973, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю Беларусі (з 2025). БіяграфіяНарадзіўся 24 ліпеня 1973 года ў Мінску. У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць». У 1995—1997 гадах — спецыяліст па маркетынгу, начальнік бюро, начальнік аддзела маркетынгу замежнага прадпрыемства «Прэстан Маркет». Потым на працягу кароткіх перыядаў у 1997 годзе працаваў начальнікам аддзела маркетынгу прадпрыемства «Шамры» і менеджарам-маркетолагам таварыства з абмежаванай адказнасцю «СІММ». У 1998—1999 гадах — менеджар-маркетолаг вытворча-камерцыйнага прадпрыемства «Фізела». У 1999—2008 гадах — галоўны спецыяліст упраўлення кантролю валютных аперацый на ўнутраным рынку, галоўны спецыяліст упраўлення кантролю паліўна-энергетычнага комплексу, галоўны спецыяліст, намеснік начальніка, начальнік упраўлення кантролю за выкарыстаннем чорных, каляровых, каштоўных металаў і камянёў галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці Камітэта дзяржаўнага кантролю. На працягу 2009 года быў дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Пратон-С», а потым — намеснікам начальніка ўпраўлення каардынацыі камерцыйнай дзейнасці дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб’яднання «Белрэсурсы». У 2009—2011 гадах — начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. У 2011—2013 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця галоўнага эканамічнага ўпраўлення, намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення прагнозу і эканамічнага развіцця, першы намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў. У 2013 годзе прызначаны першым намеснікам Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь, а ў 2016 годзе — першым намеснікам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. У 2019—2020 гадах — дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў анлайн-гандлю. У 2020—2025 гадах — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі ва Уфе. 14 студзеня 2025 года прызначаны Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia