Аляксандр Іванавіч Іванкоў
Алякса́ндр Іва́навіч Іванко́ў (1950, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр гандлю Беларусі. БіяграфіяСкончыў Маскоўскі кааператыўны інстытут Центрасаюза, Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1972—1974 гадах працаваў намеснікам старшыні праўлення Бярэзінскага райспажыўсаюза (Мінская вобласць). Затым служыў у радах Савецкай Арміі. У 1975—1994 гадах займаў пасады намесніка старшыні праўлення, старшыні праўлення Маладзечанскага райспажыўсаюза; інструктара аддзела гандлю і бытавога абслугоўвання, інструктара сацыяльна-эканамічнага аддзела Мінскага абкама КПБ; загадчыка аддзела рынкавых тавараў, каардынацыі гандлю і бытавога абслугоўвання Мінскага аблвыканкама; казначэя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. На працягу чатырох гадоў працаваў у прыватных камерцыйных структурах. З канца 1990-х гадоў быў галоўным спецыялістам упраўлення кантролю за выкананнем рашэнняў урада апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення гандлю галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарата Савета Міністраў. З 2003 года — намеснік міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. У лютым 2004 года быў прызначаны першым намеснікам міністра гандлю Рэспублікі Беларусь. З 16 чэрвеня 2005 года прызначаны міністрам гандлю Рэспублікі Беларусь[1]. 9 студзеня 2009 года вызвалены ад пасады Міністра гандлю Рэспублікі Беларусь[2]. Сям'яСын — вядомы гімнаст Іван Іванкоў, Заслужаны майстар спорту, чэмпіён свету і Еўропы па спартыўнай гімнастыцы. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia